Меню
Разработки
Разработки  /  Начальные классы  /  Уроки  /  4 класс  /  Кажуць, у дарозе восень залатая

Кажуць, у дарозе восень залатая

Материал на белорусском языке. У сваёй практыцы я спрабую прыцягваць да правядзення ўрокаў бацькоў.Такая работа актывізуе вучняў на добрую працу. Дзеці вучацца паважаць сваіх бацькоў і дзяліцца з імі сваімі меркаваннямі.
10.01.2014

Описание разработки

Материал на белорусском языке.

Асноўнымі прынцыпамі навучання з’яўляюцца наступныя: развіцця асобы; псіхалагічнай камфортнасці; авалодання культурай; уліку псіхалагічных асаблівасцей успрымання мастацкай літаратуры малодшымі школьнікамі, практычнай накіраванасці, творчага характару навучання, прынцып пераемнасці паміж рознымі этапамі літаратурнай адукацыі і ўзаемасувязі з урокамі беларускай мовы, музыкі, выяўленчага мастацтва, прадметам “ Чалавек і свет”. Прытрымліваючыся гэтых прынцыпаў, стараюся разам з дзецьмі  “ стварыць” урок так, каб і я, і мае вучні адчулі асалоду ад сваёй працы. Напэўна, таму і ўсе вучні з задавальненнем наведваюць урокі літаратурнага чытання. Дзецям падабаецца разважаць, пісаць невялікія апавяданні, прыдумваць загадкі, прагназаваць падзеі наперад. Пры ўдалым падборы матэрыялу да ўрока, нават слабыя вучні праяўляюць цікавасць да прадмета. Ім падабаецца працаваць у групах, ствараць дыяфільмы да прачытанага твора, прыдумваць працяг казкі, апавядання.

У сваёй практыцы я спрабую прыцягваць да правядзення ўрокаў бацькоў.Такая работа  актывізуе вучняў на добрую працу. Дзеці вучацца паважаць сваіх бацькоў і дзяліцца з імі сваімі меркаваннямі.

Я, лічу, што вельмі важна знаёміць вучняў з таленавітымі людзьмі, якія жывуць побач. Таму знаёмства з вершамі нашага земляка  Емяльянава В.М. выклікала ў дзяцей павагу да аўтара і гонар.

Правядзенне фізхвілінак пад музыку таксама станоўча ўплывае на здароўе вучняў, на іх псіхалагічны камфорт.         

Прадстаўлены ўрок з’яўляецца апошнім у раздзеле.

Мэта:

Стварыць спрыяльныя ўмовы для паўтарэння і абагульнення ведаў вучняў па тэме;

фарміраваць у вучняў навыкі свядомага чытання;

развіваць звязную мову вучняў, творчае, вобразнае мысленне;

садзейнічаць назапашванню ведаў аб аўтарах, з творчасцю якіх пазнаёміліся на ўроках класнага і пазакласнага чытання;

садзейнічаць выхаванню павагі і гонару за таленавітых людзей, якія жывуць побач.

Абсталяванне: малюнкі, сачыненні дзяцей, картачкі для самаацэнкі, картачкі з заданнямі для работы ў пары і групах, табліца для правядзення рэфлексіі, партрэты пісьменнікаў, ТСН, зборнік вершаў В. М. Емяльянава “ Блізкае і дарагое”

Ход урока

Арганізацыя класа + настрой на поспех.

 - Дарагія дзеці, перад тым, як пачаць урок літаратурнага чытання , я пазнаёмілася і прааналізавала ваш настрой перад урокам. Хачу супакоіць вас і запэўніць у тым, што ў нас абавязкова ўсё атрымаецца. Перадаю вам іскрынку сваёй упэўненасці і жадаю поспехаў на ўроку ( паціскаю ручку першаму вучню, а ён у сваю чаргу перадае іскрынку другому і г. д. . Затым дзеці бяруцца за рукі і гавораць: “ У нас абавязкова ўсё атрымаецца!”

 - Сёння на ўроку вы кожны будзеце ацэньваць свае адказы і выстаўляць адзнакі ў картачкі самаацэнкі.

Аб’яўленне тэмы і задач урока

Тэму нашага ўрока вы даведаецеся, калі выканаеце заданне ў пары.

Заданне: расшыфруйце сказ і паспрабуйце сфармуляваць тэму ўрока.

енненьлугабА ап емэт: “ ьцужаК, у езорад ьнесов яаталаз…”

На ўроку мы будзем абагульняць веды па тэме, працягваць фарміраваць навыкі свядомага чытання, развіваць творчае, вобразнае мысленне.

Актуалізацыя ведаў.

Прачытайце, калі ласка, словы, змешчаныя на дошцы і прадоўжыце сказ:

Прыгожая

Стракатая

Залатая

Шчодрая

Працавітая

Гнілая

Багатая

Дажджлівая

Сырая

Усе гэтыя словы адносяцца да … ( восені )

Лексічная работа

Падбярыце, калі ласка сінонім да слова стракатая ( рознакаляровая)

Весь материал - смотрите документ.

Содержимое разработки

7



Літаратурнае чытанне, 4 клас

Тэма: Абагульненне ведаў па тэме: “ Кажуць, у дарозе восень залатая…”

Мэта:

  • Стварыць спрыяльныя ўмовы для паўтарэння і абагульнення ведаў вучняў па тэме;

  • фарміраваць у вучняў навыкі свядомага чытання;

  • развіваць звязную мову вучняў, творчае, вобразнае мысленне;

  • садзейнічаць назапашванню ведаў аб аўтарах, з творчасцю якіх пазнаёміліся на ўроках класнага і пазакласнага чытання;

  • садзейнічаць выхаванню павагі і гонару за таленавітых людзей, якія жывуць побач.


Абсталяванне: малюнкі, сачыненні дзяцей, картачкі для самаацэнкі, картачкі з заданнямі для работы ў пары і групах, табліца для правядзення рэфлексіі, партрэты пісьменнікаў, ТСН, зборнік вершаў В.М. Емяльянава “ Блізкае і дарагое”


Ход урока

  • Арганізацыя класа + настрой на поспех.

- Дарагія дзеці, перад тым, як пачаць урок літаратурнага чытання , я пазнаёмілася і прааналізавала ваш настрой перад урокам.Хачу супакоіць вас і запэўніць у тым, што ў нас абавязкова ўсё атрымаецца.Перадаю вам іскрынку сваёй упэўненасці і жадаю поспехаў на ўроку ( паціскаю ручку першаму вучню, а ён у сваю чаргу перадае іскрынку другому і г.д.. Затым дзеці бяруцца за рукі і гавораць: “ У нас абавязкова ўсё атрымаецца!”

- Сёння на ўроку вы кожны будзеце ацэньваць свае адказы і выстаўляць адзнакі ў картачкі самаацэнкі.

  • Аб’яўленне тэмы і задач урока

Тэму нашага ўрока вы даведаецеся, калі выканаеце заданне ў пары.

Заданне: расшыфруйце сказ і паспрабуйце сфармуляваць тэму ўрока.

енненьлугабА ап емэт: “ ьцужаК, у езорад ьнесов яаталаз…”

На ўроку мы будзем абагульняць веды па тэме, працягваць фарміраваць навыкі свядомага чытання, развіваць творчае, вобразнае мысленне .

  • Актуалізацыя ведаў.

Прачытайце, калі ласка, словы, змешчаныя на дошцы і прадоўжыце сказ:

Прыгожая

Стракатая

Залатая

Шчодрая

Працавітая

Гнілая

Багатая

Дажджлівая

Сырая

Усе гэтыя словы адносяцца да … ( восені )

  • Лексічная работа

Падбярыце, калі ласка сінонім да слова стракатая ( рознакаляровая)

Абагульненне па тэме

  • А зараз я папрашу раздзяліцца на групкі і па апорных словазлучэннях адгадаць назвы апавяданняў.

1. Вяртаючыся са школы, дзядзька Данiла, падскочыў да
старшынi, Ганна Пракопаўна, наперагонкi пабеглi, збiралi рамонкi,
у час паспелi,паставiлi ў слоiк; “ Асеннія рамонкі”


2. Асеннiмi замаразкамi, футравая шапка-вушанка,
цецеручыныя чучалы, вырашыў паснедаць, дзiкая гусь, заўважыла
падман, знiкла з вачэй,шэрае пёрка; “ Каралеўская дзічына”


3. Ідуць у лес, малады ельнiчак, баравiковы лес,прама пайшлi,
канаўка паўз дарогу, Ромка крок прыцiшыў, некалькi сямеек
чорнагаловiкаў; “ А таму!”

4. Цiкаўныя жыхары, пазiраў у неба, высокi пень,кружыцца
коршак, рэактыўны самалёт, падышоў баравiк, шэрабокi абабак,
пагрэцца на сонцы, зеленаватая сцежка, лясныя палянкi. ” Грыбы-лесавікі”

З твораў якіх пісьменнікаў узяты наступныя радкі?

а) «Адышло, адкрасавалася лета. I неяк нячутна,
спадцiшка падкралася восень. Спачатку непрыкметна, але з
кожным днём усё спарней i гусцей кладуцца кругом яе фарбы-
вясёлкi»; Янка Галубовіч “ Восень”


б) «Раптам з двара пачулася песня. Мо здалося? Сестры

прыслухалiся. Не, спяваюць! Наташа глянула ў сад»; Васіль Гурскі “ Развітальная песня ”


в) «Шмaт у лесе дзiчaк — i груш, i яблынь. Iдзеш,

iдзеш, i рaптaм стомленaе вокa як не ўзрaдуеццa»; Павел Місько “ Добры чалавек”

  • Нашы вочкі таксама стаміліся ад працы, і я прашу сесці на свае месцы і выканаць гімнастыку для вачэй ( пад музыку)

Зараз адкрыйце падручнікі, пачынаючы са старонкі 54 і за адну хвіліну прагледзьце назвы твораў, якія мы вывучалі на працягу 15 урокаў. Пастарайцеся ўспомніць галоўную думку кожнага твора.

  • Я буду называць галоўную думку твора, а вы паспрабуйце назваць твор.

Прыйшла восень – работ восем. ( Не спяшайся, восень. М. Дукса)

Багатыя рознакаляровыя фарбы восені. ( Р. Ігнаценка “ Лістапад”

У адзіноце і птушка няшчасная. ( Р. Ігнаценка “ Каралеўская дзічына”)

Як гукнеш, так і адгукнецца. М. Янчанка “ А таму!”)

Грыбы цікавыя і асцярожныя жыхары лесу. М. Вышынскі “ Грыбы-лесавікі”

Людская падтрымка і ўвага ўзмацняюць чалавека. І. Аношкін “ Асеннія рамонкі”

Дзеці, вы ўжо ведаеце, што людская падтрымка і ўвага дапамагла нашаму земляку Емяльянаву Валянціну Міхайлавічу выдаць зборнік вершаў “ Блізкае і дарагое”. Я ведаю, што многія з вас зацікавіліся гэтым зборнікам і падрыхтавалі вершы аб восені менавіта гэтага аўтара. Калі ласка. (Загадзя падрыхтаваныя вучні чытаюць верш і задаюць пытанні аднакласнікам па зместу верша).

Ідзе восень

Адыйшло прамяністае лета,

Адзвінела ўжо ў лузе касой,

На шырокіх калгасных палетках

Адшумела яно збажыной.

Адцвіло сакавітае лета,

Сенажаці заслаўшы ільном;

Салаўінаю песняй адпета,

Адляцела ў вырай яно.

Адляцела стракатае лета…

Следам жоўтая восень ідзе,

Абіваючы ў садзе ранеты,

Абрываючы мак на градзе.

Ідзе восень… Ляціць павуцінне,

Туманы па-над рэчкай плывуць,

Чырванее ля плоту каліна,

Дзеці з кніжкамі ў школу бягуць.

- Што азначае слова “ ранеты”? ( сорт яблыкаў)

- Падбярыце сінонім да слова “ стракатае” ( рознакаляровае)

З біяграфіяй Валянціна Міхайлавіча і яго вершамі мы пазнаёмімся больш падрабязна на конкурсе чытальнікаў вершаў. А якія творы аб восені найбольш запомніліся вам ? ( дзеці чытаюць вершы).

- Сёння да нас на ўрок прыйшла Таццяна Мар’янаўна - мама Вікі. Таццяна Мар’янаўна раскажа вам, творы якіх аўтараў аб восені любіла чытаць у дзяцінстве. Калі ласка, Таццяна Мар’янаўна.

- Дарагія дзеці, я рада таму, што вы ведаеце вельмі многа па тэме ўрока. У дзяцінстве я таксама любіла чытаць вершы і апавяданні . А асабліва мне падабаліся творы наступных пісьменнікаў. Якіх? А вы паспрабуйце пазнаць, гледзечы на партрэты ( Якуб Колас, Янка Купала, Рагор Барадулін, Васіль Вітка)

  • Дзякую, малайчынкі!Паслухайце, калі ласка, верш Якуба Коласа “ Увосень”.Слухайце ўважліва і пасля скажыце, з чым параўноўваецца лісцік клёна?

Дзень маркотны, невясёлы…

Па зямлі пайшоў туман.

Чуць відаць і лес, і сёлы,

Чуць відзён з імглы курган.

Дробны дождж бесперапынку,

Як скрозь сіта, усё імгліць.

Гразь настала каля ганка,

З капяжа ўсё капаціць.

Толькі жоўты лісцік клёна,

Як пяро, наніз ляціць,

Толькі галка і варона

Нудна ў полі закрычыць.

  • ( З пяром )

Настаўнік. Дзякую, а цяпер давайце ўспомнім апавяданне Рыгора Ігнаценкі “ Лістапад”. Як падаюць асобныя лісткі? ( вінтом да зямлі ўкручваюцца, валікам па ветру коціцца, матыльком пырхае стар. 58 ) А цяпер уявіце, што вы лісточкі і паспрабуйце прысвяціць свой танец восені.

Фізхвілінка ( пад музыку)

- Дзеці, каму з вас на ўроку цікава і ўсё зразумела, хто не стаміўся, у каго палепшыўся настрой і хто хоча працаваць далей, размясціце свае лісточкі пад дрэўцам .

- Цудоўна! Працягваем працаваць. Працуем у групах. Складзіце народныя прыкметы і праверце па табліцы. Ці заўсёды супадаюць народныя прыкметы? Чаму? ( не заўсёды, змяніўся клімат)

-Паслухайце, калі ласка, якія радкі восені прысвяціла ваша аднакласніца Казлоўская Карына.

Ёсць чатыры пары года.Кожная з іх мае сваю непаўторную прыгажосць.Але для мяне восень – самая прыгожая пара года.

Ранняй восенню, калі сонейка яшчэ свеціць ярка, нельга адвесці вачэй ад дрэў і кустоў, якія апранулі свой залаты ўбор.

А які прыемны пах маюць восенню сады ! Антонаўкі, ранеты і вінёўкі – вось яблыкі нашых садоў. Збірай - і вітамінаў хопіць на ўсю зіму!

Позняя восень зацягвае неба цёмнымі сінімі хмарамі, нібы дываном. І як прыгожа праразае гэты дыван жураўліны клін. Жураўлі сумна кідаюць на зямлю сваю развітальную песню. Але я ўпэўнена ў тым, што гэтыя птушкі вельмі мудрыя і дужыя. Яны змогуць пераадолець усе цяжкасці і вясною зноў вернуцца ў родныя мясціны.

Бывай, прыгажуня – восень! Я буду чакаць твайго прыходу цэлы год!

- Вось так прыгожа аб восені напісала Карына.


Настаўнік. Закрыйце вочкі і ўявіце, што кожны з вас Восень. Што б вы хацелі пажадаць вучням 4 класа.( Гучыць музыка і шум дожджыка)

Эрнэста, калі ласка!

Вынік урока.

Дзеці, дзякуючы творам, якія змешчаны ў раздзеле “ Кажуць, у дарозе восень залатая” чаму вы навучыліся і пра што даведаліся? (навучыліся назіраць і аберагаць прыроду, папоўнілі свой слоўнікавы запас новымі словамі, навучыліся шанаваць і падтрымліваць адзін аднаго…)

Рэфлексія.

Мае маленькія сябры, наш урок непрыкметна праляцеў, вы выставілі сабе адзнакі за ўрок, адказы кожнага з вас я таксама ацаніла і выставіла кожнаму адзнаку. А зараз возьмемся за рукі, падумаем і скажам, ці ўсё ў нас атрымалася.( Меркаванні дзяцей)

Дзякую ўсім за працу!

-75%
Курсы повышения квалификации

Духовно-нравственное воспитание в условиях реализации ФГОС

Продолжительность 72 часа
Документ: Удостоверение о повышении квалификации
4000 руб.
1000 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Кажуць, у дарозе восень залатая (52.5 КB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт